Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музей

Информация о деятельности музея ГУО "Средней школы № 115 г.Минска"

Название музея – «Скарбы дзядоў нашых»

Профиль музея – этнографический

Полный почтовый адрес: 220049 г. Минск, ул. Кедышко, 13А

Музей был основан 13.03.2003 ( Приказ №63/ОС от 13.03.2003 «О создании музея этнографии»).

Общая площадь музея : 50 кв.м

Руководитель музея: Стрельцова Татьяна Сергеевна, учитель истории

На базе музея работает школьное объединение «Истоки» для учащихся 6 – 9 классов

Основные разделы экспозиции музея:

Беларуская хатка

Традыцыйны рушнік

Беларуская нацыянальная вышыўка

Беларускі нацыянальны касцюм

Музычны куток

Археалагічныя знаходкі

Грашовая эвалюцыя

Гісторыя школы

Шляхамі вайны

Количество экспонатов по паспорту:

Всего – 201

Из них: основной фонд – 143

Экскурсии проводятся на белорусском и русском языке.

Ведется разработка экскурсий на английском языке

Направления работы музея:

Комплектование фондов.

Учёт и хранение музейных коллекций.

Экспозиционная работа.

Культурно-образовательная деятельность.

 

На сегодняшний день основным путём пополнения фонда музея является добровольная передача предметов старины. На базе музея постоянно действует экспедиционная группа, состоящая из учеников и учителей школы, которая занимается сбором материалов, отражающих культуру и быт белорусов.

В рамках акции «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на базе музея проводились следующие мероприятия: был создан информационный стенд, содержащий информацию о культурно-исторических достопримечательностях Беларуси, были организованы экскурсии по городам Беларуси.

В музее представлены следующие экспозиции:

1. «Археологические находки»: части глиняной посуды и предметов обихода белорусов 16 - начала 20 века, найденные на территории Верхнего города.

2. «Беларуская хата»: экспозиция представляет предметы, которыми пользовался белорус в повседневной жизни: для изготовления и отбеливания ткани, взвешивания продуктов, для ежедневной молитвы и др.

3. «Народный костюм»: представлены белорусские народные костюмы.

4. «Традиционный рушник»: представлены белорусские народные ручники с геометрической и растительной вышивкой.

5. «История школы»: стенд с фотографиями первых директоров и учителей школы, фотографии с изображением значимых событий, предметы и одежда, которые использовались школьниками во вт.п.ХХ века.

6. «Дорогами войны»: представлены предметы 1 мировой, Великой Отечественной войн (офицерская каска, штык от винтовки, штык –нож, фляжки и др.)

Поисковая работа проводится в течение всего учебного года. Основными направлениями поисково-исследовательской деятельности являются:

1. Изучение малоизвестных страниц истории Минска и Первомайского района

2. Изучение жизни и деятельности знаменитых людей нашего района

3. Поиск и систематизация информации об имеющихся музейных экспонатах

В целях осуществления патриотического и идеологического воспитания учащихся на базе музея регулярно проводятся тематические экскурсии, направленные на совершенствование гражданского и патриотического воспитания учащихся путём включения во всестороннее изучение истории и культуры родного края.

 

 

 

 

Матэрыял для абзорнай экскурсіі музея СШ № 115

  

1 экспазіцыя

“Археалагічныя знаходкі” (рэшткі жыцця беларускага народа 16-пачатку 20 ст., знойдзеныя натэрыторыі Верхняга горада)

Асноўную частку дадзенай экспазіцыі складаюць рэшткі дэкаратыўнага посуду і кафлі.

Засваенне чалавекам новых відаў вытворчай дзейнасці паспрыяла пашырэнню асартыменту вырабаў з керамікі. Пачынаючы з 16 ст., у замках і сядзібах уводзіліся печы, пакрытыя кафляй. Іх вырабам да 18 ст.таксама займаліся і ганчарныя майстэрні. Сапраўднага росквіту кафлярства перажывала ў сярэдзіне 16-17 стст, калі моднай была кафля з рэльефным арнаментам. З сярэдзіны 19 ст. кафлю пакрываюць глазуравай палівай. У нашым музеі прадстаўлена кафля 16-19 ст. Вы можаце ўбачыць звычайную кафлю, якой карысталіся звычайныя сяляне, і кафлю, пакрытую глазурай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2 экспазіцыя

“Беларуская хатка”: прадстаўлены экспанаты, якімі карысталіся беларусы ў паўсядзённым жыцці.

Бёрда – ткацкая прылада, якая служыць для перавівання утку ў кроснах (уток – папярочныя ніці тканіны). З 20 стагоддзя бёрду пачалі рабіць з металічнымі пласцінамі. ДЛ я ткання бёрда ўстаўлялася ў набіліцы (2 злучаныя драўляныя пласціны з паглыбленнямі па даўжыні, у якія ўстаўляюць бёрды).

Верацяно – прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы гэта была драўляная завостраная палачка, пазней – конусападобная палачка даўжынёй 20-30см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам.

Калаўрот – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы – стаяк (больш характэрны для захлдніх раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсходніх і паўднёва-ўсходніх раёнах). Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16 стагоддзі на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваліся з сярэдзіны 19 ст.

Качалка – прыстасаванне для разгладжвання тканых вырабаў. Тканіну спачатку накручвалі на качалку (даўжыня 40-60 см, дыяметр 5-6 см), затым раскачвалі пры дапамозе валка. Валок – прамы ці вогнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі. Качалкі былі пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца і зараз.

Пранік – плякаты драўляны брусок, якім пралі бялізну пры мыцці, палотны – пры адбельванні. На Беларусі выкарыстоўваецца з 11-12 ст.

Чаўнок – ткацкая прылада для пракідання утку ў працэсе ткання.

Вагі – прылада для вызначэння масы вырабаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3 экспазіцыя

“Народны касцюм”.

Экспазіцыя змяшчае традыцыйны беларускі касцюм канца 19-пачатку 20ст. Асаблівасці народнага адзення беларусаў склаліся пад уздзеяннем многіх фактараў: прыродна-геаграфічныя ўмовы, асноўныя заняткі насельніцтва, пэўны ўзровень прадукцыйных сіл, ідэалагічныя ўяўленні , гістарычныя традыцыі і г.д.. Асноўнай сыравінай для вырабу адзення былі валокны льну. Адзін з традыцыйных і найбольш пашыраных комплексаў жаночага адзення яшчэ ў сярэдзіне 19 ст. складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, пояса і наміткі. Абавязковым элементам святочнашга касцюма былі пацеркі. На манекене гэта выразна бачна. Штодзённым абуткам служылі лапці,сплеценыя з лазовай ці ліпавай кары.

Традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складаўся з ільняной кашулі, нагавіц (штаноў), пояса, саламянага капелюша ці валенай магеркі, світы, кажуха.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4 экспазіцыя

Традыцыйны ручнік

Традыцыйны побыт беларуса нельга ўявіць без ручніка. Ён быў абавязковым не толькі ў абрадавым, але і ў паўсядзённым жыцці. Так, на радзінах ручнік звычайна выконваў функцыю дара паміж папрадзіхай і кумамі, кумам і кумой. Традыцыйны падарунак на радзінах – хлеб, абгорнуты ручніком.

Беларускі ручнік арнаментаваўся пераважна ўзорыстым тканнем, хаця ў другой палове 19 ст. жылі яшчэ сталыя традыцыі лічнага шыцця. Да найбольш пашыранага тыпу адносіцца кампазіцыя з адной ці некалькіх папярочных палосбардзюраў, падпарадкаваных адзін аднаму і ўтвараючых адзінае цэлае. арнамент ручніка звычайна багаты і разнастайны. На рубяжы 19-20 стст. у ім пераважалі даўнія ромба-геаметрычныя ўзоры, потым з’явіліся раслінныя матывы.

  

 

 

5 экспазіцыя
“Гісторыя школы”

1 верасня 1970 года ў Першамайскім раёне горада Мінска адкрыла свае дзверы сярэдняя школа № 115. Першым дырэктарам 115-й школы стаў Ракаў Рыгор Сцяпанавіч – настаўнік-гісторык. Школа была цалкам ўкамплектавана дасведчаным і дружным педагагічным калектывам. Сярод іх завуч старэйшых класаў Зайцава Марыя Сцяпанаўна (матэм.), завуч пачатковых класаў Наталля Пяткевіч Назаровна (руск. мова); выкладчыкі рускай мовы і літаратуры: Бабаскіна Клаўдзія Фадзееўна, Губская Ніна Канстанцінаўна, Дзям'янавіч Ларыса Іванаўна, Клыс Надзея Уладзіміраўна, Лявонава Тамара Пятроўна, Мацвіенка Антаніна Уладзіміраўна, Разенталь Інэса Рыгораўна, Шамаль Анфіса Фёдараўна; выкладчыкі гісторыі: Кротава Фаіна Міхайлаўна, Курыловіч Аўгустына Сяргееўна, Шейкман (Астапава) Людміла Аляксандраўна; выкладчыкі фізікі: Грузінская Людміла Уладзіміраўна, Пажыток Антаніна Паўлаўна; выкладчыкі матэматыкі: Шаблінская Праскоўя Кузьмінічна, Булах Ніна Канстанцінаўна, Торощина Галіна Аляксееўна; выкладчыкі хіміі: Прихотько Тамара Рыгораўна; выкладчык геаграфіі Вароніна Еўдакія Ягораўна; выкладчык беларускай мовы і літаратуры Кавальчук Ганна Мікалаеўна і інш.

Гарадскія ўлады, на момант адкрыцця школы, уладкавалі яе па ўсіх правілах і патрабаванням 70-х гадоў.З цягам часу у школы з’явіліся свае традыцыі. Яркімі святамі былі 1 верасня, Дзень настаўніка, 7 лістапада, 1 мая, Дзень Перамогі, Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі, апошні званок. У гэтыя дні заўсёды праходзілі ўрачыстыя лінейкі. 

У гэтым жа раздзеле нашага музея можна ўбачыць прадметы школьнага побыту 60 – 80 гадоў ХХ стагоддзя:значкі дзіцячых і юнацкіх арганізацый, якія дзейнічалі ў школах таго часу, пояс, які быў часткай піянерскага касцюма, пёравыя ручкі і чарніліцы, якія выкарыстоўвалі ў школах яшчэ ў 50 – 60 гг 20 стагоддзя, школьную форму, якую насілі дзяўчынкі ў 70-80 я гады мінулага стагоддзя.

 

 

6 экспазіцыя

“Шляхамі вайны”

У экспазіцыі размешчаны афіцэрскі шлем і штык з вінтоўкі пачатку ХХ стагоддзя, штык-нож, гільзы ад патронаў, рэшткі кулямётных лентаў, флягі часоў Вялікай Айчыннай вайны. 

 

См. также  «Интересные экспонаты нашего музея» 

 

 

Разделы сайта